?

Log in

No account? Create an account
Беларусь НЕ гламурная.'s Journal
 
[Most Recent Entries] [Calendar View] [Friends]

Below are the 20 most recent journal entries recorded in Беларусь НЕ гламурная.'s LiveJournal:

[ << Previous 20 ]
Friday, March 29th, 2013
10:51 am
[kamunikat]
Цвірка Кастусь, Будзіла вёску берасцянка | Камунікат.org
Будзіла вёску берасцянка
Людзі і былі маёй Зялёнай Дубровы
Цвірка Кастусь

Гэтая кніга — пра вёску з паэтычнай назвай Зялёная Дуброва на Старадарожчыне, пра яе людзей і гісторыю. Калісьці малым я прачытаў у адной кніжцы пра дзівосны лясны край — Палессе. У ёй з такой замілаванасцю расказвалася пра яго таямнічыя пушчы і салаўіныя гаі, пра шырокія квяцістыя лугі і абласканыя сонцам жураўліныя балоты, пра чыстыя крынічныя рэкі і сінія люстэркі азёр, што мне да нясцерпу захацелася пабываць там, каб на свае вочы пабачыць тую красу. Толькі значна пазней я даведаўся, што мая Зялёная Дуброва з усімі яе ваколіцамі, аказваецца, і ёсць тое самае Палессе! Праўда, яго поўнач. Гэта ж недалёка ад нас шыецца праз лясныя зараснікі крынічная Арэса, апетая Янкам Купалам у паэме пра асушку палескіх балот. Болей...

Wednesday, January 23rd, 2013
12:03 am
[nicolaev]
21-27 studzienia — Tydzień Łacinki. Linki, linki, linki.

150 hod Studzieńskaha paŭstańnia
i 5 hod Studzieńskaha paŭstańnia Łacinki : )

Za naszu i waszu Wolnaść!
Za naszu i waszu Łacinku!

21-27 studzienia — Tydzień Łacinki. Linki, linki, linki.

Monday, January 21st, 2013
8:25 pm
[nicolaev]
27.01. Ł!

27.01. Ł!

Winszujem admysłoŭcaŭ z Dniom i Tydniem Łacinki!
Dałuczajciesia-ż da supolnaha z nami światkawańnia!
Vinšujem admysłoŭcaŭ z Dniom i Tydniem Łacinki!
Dałučajciesia-ž da supolnaha z nami śviatkavańnia!
Vinšujem admysloŭcaŭ z Dniom i Tydniem Lacinki!
Dalučajciesia-ž da supoĺnaha z nami śviatkavańnia!

«21-27 studzienia — Tydzień Łacinki»

Monday, November 19th, 2012
12:53 pm
[narushok]
Monday, October 8th, 2012
7:10 pm
[kamunikat]
Госцеў Алесь, Дабрыян Аляксандр, Карнялюк Віталь (рэдактар), Марозава Святлана, Чарнякевіч Андрэй, Ш
Гродназнаўства
Гісторыя еўрапейскага горада
Госцеў Алесь, Дабрыян Аляксандр, Карнялюк Віталь (рэдактар), Марозава Святлана, Чарнякевіч Андрэй, Швед Вячаслаў (рэдактар)

Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна. Гістарычнае “Гродназнаўства” – гэта аповед пра гродзенскія эпізоды біяграфій вялікага князя Вітаўта і караля Стэфана Баторыя, змагароў за вольнасць Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага, вядомых дойлідаў Пятра Міланега і Джузепе Сака, рэфарматара Антонія Тызенгаўза і славутых літаратараў Элізы Ажэшкі і Васіля Быкава ды іншых вядомых гістарычных персанажаў і герояў. (Ад выдаўцоў) Болей...

Thursday, April 19th, 2012
12:57 pm
[papa_bo]
Белорусская презентация
нового альбома
кабаре бэнда "Серебряная свадьба" -
LATERNA MAGICA
на мультилейбле "ПЯРШАК"



Новый альбом "Серебряной свадьбы" [34mag.net] from 34video on Vimeo.


СКАЧАТЬ БЕСПЛАТНО и ПОСЛУШАТЬ
МОЖНО ЗДЕСЬ
Tuesday, March 13th, 2012
7:42 pm
[kamunikat]
За свабоднае веравызнанне, № 4 (30) 2011 | Камунікат.org
За свабоднае веравызнанне
інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь
№ 4 (30) 2011

Рост религиозности населения Республики Беларусь произошел в конце 90-х годов. По данным социологических опросов, в 1994 г. верующими себя признавали около 33%, а в 1998 г. – 47,5% опрошенных. Опросы показывают, что количество верующих в настоящее время менее 60%. По социологическим данным, среди верующих около 70% – православные, около 14% – католики, менее 1% – протестанты, 1,5% – лица, которые идентифицируют себя как верующие «христиане в целом» без конфессиональных различий. Рост религиозных организаций происходит в основном в восточном и центральном регионах, а также вдоль трансъевропейского коридора (Брест – Минск – Орша) в крупных населенных центрах. Болей...

Wednesday, March 7th, 2012
11:11 pm
[naka_minsk]
Сольный концерт Анастасии Шпаковской (Naka) 16 марта в LOFT cafe (Минск)

Минская рок-группа  Naka  известна как коллектив, исполняющий арт-рок и арт-альтернативу.  Синтез городского романса и жесткого рока характеризует особый стиль команды, подвигнувший зрителя и экспертов  заговорить   о коллективе  как об интересном и ярком явлении на белорусской альтернативой сцене. Тем более что лидером команды является Анастасия Шпаковская,  соединяющая в себе харизму  и сексуальность рок—дивы с  талантом   поэта и композитора.

Сольный концерт Анастасии Шпаковской (Naka)  состоится 16 марта (пятница) в Loft-кафе (г. Минск, ул. П. Бровки, 22). Начало в 19.00

Заказать билеты можно по телефонам: +375 (29) 380-00-10, +375 (29) 268-07-56, +375 (29) 674-64-41 либо на сайте naka.by

Sunday, January 22nd, 2012
9:54 pm
[nicolaev]
21-27.01. :)

Winszuju szanoŭnaje Państwa z Tydniem Łacinki! : )

Friday, January 20th, 2012
7:03 pm
[kamunikat]
Літоўская гаспадыня | Камунікат.org
Літоўская гаспадыня
Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты i забеспячэнні яе ўсімі прыправамі i запасамі кухоннымі i аптэкарскімі i гаспадарчымі, а таксама гадаванні i ўтрыманні скаціны, птушкі i іншай жывёлы адпаведна спосабам найбольш выпрабаваным i правераным вопытам

Гэта кніга — своеасаблівая энцыклапедыя i каштоўная крыніца звесгак аб тым як вялі гаспадарку беларускія жанчыны (беларусы аж да пачатку XX стагоддзя называліся літвінамі). Складзена мінскай гаспадыняй i ўтрымлівае шмат надзвычай цікавых i карысных нават i цяпер парад i рэкамендацый: як зберагчы ў належным стане дом, як захоўваць, сушыць, саліць, марынаваць гародніну i садавіну, як варыць варэнне, як улічваць даходы i расходы ў гаспадарцы, як засцерагчыся ад пажару, як заставацца прывабнай...Кніга дапаможа жанчыне спасцігнуць шмат якія хатнія таямніцы. Акрамя таго, яе па праву можна лічыць літаратурным помнікам мінулага стагоддзя. Перавыдавалася ў Вільні неаднойчы. Апошні раз пабачыла свет у 1858 годзе. На беларускай мове выходзіць упершыню. Адрасуецца масаваму чытачу. Болей...

Thursday, January 12th, 2012
6:52 pm
[kamunikat]
Малое Палесьсе, 2010 | Камунікат.org
Малое Палесьсе
Краязнаўчы Альманах Друцка-Бярэзінскага Краю
2010

ЗНОЎ ВІТАЕМ ЦЯБЕ, ДАРАГІ ЧЫТАЧ! На сяньня мы маем тры штагадовікі краязнаўчага альмаху “Малое Палесьсе” (2003, 2004 і 2009гг). Мы – гэта Харугва Скаўтаў Малога Палесься, што на Крупшчыне. Як і раней, сфэра нашага зацікаўленьня – рэгіён Малога Палесься, у які акрамя Крупскага раёну ўваходзяць землі, што ляжаць паміж рэкамі Бярэзіна і Друць – Барысаўскі, Лепельскі, Чашніцкі, Талачынскі, Круглянскі, Бялыныцкі і Бярэзінскі раёны (іншымі словамі – Друцка-Бярэзінскі Край). Адпаведна, матэрыялы, змешчаныя ў нумары адлюстроўваюць розныя старонкі гісторыі й культуры нашага рэгіёну. Гэты год прынёс нам новыя знаёмствы, дзякуючы якім мы маем магчымасьць выпусьціць у свет наступны, чацьверты нумар нашага выданьня. Лічым прынцыповым заўважыць, што альманах “Малое Палесьсе” ўважае родную мову ва ўсіх формах яе бытаваньня нацыянальнай каштоўнасьцю і помнікам культуры нашага народа. Гісторыка-культурная скіраванасьць выданьня абавязвае нас зьберагаць правапісныя, графічныя і лексіка-граматычныя асаблівасьці мовы публікаваных матэрыялаў. Выказваем шчыры дзякуй ўсім добрым людзям, што спрычыніліся да выданьня гэтага нумара. Рэдакцыя Болей...

Tuesday, December 27th, 2011
11:21 pm
[jlpixel]
“Верыць і не здавацца” – віншаванне ад «Будзьма!» (не спрабуйце паўтарыць гэтае відэа!)
Быў цяжкі год? Шмат клопатаў і праблемаў? Але выйсце ёсць заўсёды, галоўнае верыць і не здавацца! Таму наш падарунак усім вам – унікальнае відэа, якое мы просім не паўтараць ні ў адным з офісаў, ні ў якім іншым памяшканні ні з якай нагоды! Віншуем з Новым годам і жадаем бясконцага аптымізму і веры ў свае сілы!



Ваша, каманда “Будзьма беларусамі!”

P.S. Падчас здымак ніхто не пацярпеў!
Monday, December 12th, 2011
5:47 pm
[kamunikat]
Найдзюк Язэп, Касяк Іван, Беларусь учора і сяньня | Камунікат.org
Беларусь учора і сяньня
Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі
Найдзюк Язэп, Касяк Іван

На працягу доўгага часу мы ведалі гісторыю сваёй Бацькаўшчыны толькі з аднаго гледзішча. Гэтае выданне, што складаецца з кнігі Язэпа Найдзюка, выдадзенай больш за паўстагоддзе таму, і дадатковых раздзелаў, напісаных вядомым дзеячом беларускай эміграцыі Іванам Касяком, пазнаёміць вас з іншым поглядам на нашу мінуўшчыну. Болей...

Friday, October 28th, 2011
10:07 am
[kamunikat]
Без двукосся, nr 39 październik 2011 - numer specjalny. | Камунікат.org
Без двукосся
Даклад аб стане незалежнай культуры і НДА ў Беларусі

Спынім на нейкі час размовы і думанне пра Беларусь. Пакінем убаку нашыя ацэнкі і чаканні, праекцыі, схемы і высновы, нашыя герменеўтыкі і палітыкі, меркаванні пра тыя ці іншыя акалічнасці, якія павінна пераадолець Беларусь. Адкладзем на пазнейшыя «ўрокі» пра Беларусь усе практыкаванні ў скланеннях, паводле якіх мы прызвычаіліся адмяняць Беларусь. І, індыферэнтныя, будзьма вучыцца размаўляць па-беларуску на своеасаблівым «уроку беларускай мовы»: перад вамі «Даклад пра стан незалежнай культуры і НДА ў Беларусі». Болей...

Monday, October 24th, 2011
3:57 pm
[kamunikat]
Тычко Галіна, Правы чалавека i сродкі масавай інфармацыі | Камунікат.org
Правы чалавека i сродкі масавай інфармацыі
Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў Інстытута журналістыкі
Тычко Галіна

Разглядаецца станаўленне, сучасны стан i развіццё правоў чалавека праз прызму сродкаў масавай інфармацыі. Вызначаецца роля i значэнне міжнароднага права ў рэалізацыі свабоды слова. Аналізуецца дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі (у тым ліку i айчынных) як гаранта захавання правоў чалавека, а таксама міжнародная практыка абароны свабоды слова. Значная ўвага надаецца даследаванню дзейнасці нацыянальных журналісдкіх i пісьменніцкіх арганізацый па абароне свабоды CMI. Болей...

Thursday, October 20th, 2011
7:59 am
[kamunikat]
Шамякіна Таццяна, Славянская міфалогія | Камунікат.org
Славянская міфалогія
Аўтарскі курс лекцый для студэнтаў-філолагаў спецыяльнасцей “Беларуская філалогія”, “Руская філалогія”, “Славянская філалогія”
Шамякіна Таццяна

“Славянская міфалогія” – аўтарскі курс лекцый, які ўяўляе сабою поўнае выкладанне дысцыпліны згодна праграмы “Славянская міфалогія” (Мінск: РІВШ, 2005 – 37 с.). Курс арыентаваны на вучэбны дапаможнік (пад грыфам) Т.І.Шамякінай “Міфалогія Беларусі. Нарысы” (Мінск: Мастацкая літаратура, 2000 – 400 с.), аднак у параўнанні з дапаможнікам значна мадэрнізаваны з улікам навейшых дасягненняў у філалогіі. Мэта курса лекцый – пазнаёміць студэнтаў з асноўнымі міфалагічнымі паняццямі і імёнамі, развіццём міфалогіі як навукі, яе значэннем у сучаснай гуманітарнай сістэме ведаў, увесці нацыянальную (рэгіянальную) міфалогію ў кантэкст сусветнай, прадставіць цэласную карціну духоўнага жыцця нашых продкаў. Болей...

Saturday, October 8th, 2011
6:21 pm
[kamunikat]
Шыпшына, № 6 чэрвень-ліпень 2011 | Камунікат.org
Шыпшына
Бюлетэнь Пастаўскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны
№ 6 чэрвень-ліпень 2011

"...паехаў я неяк па Беларусі ў падарожжа. Мне думалася, што знайду я і пабачу каля нашых блакітных азёр і каля нашых шумлівых-гаманлівых пушчаў не менш цікавага, чымся дзе-небудзь каля далёкага сіняга мора альбо і за сінім морам нават. ...Тым людзям, якія дасканала і ўсебакова ведаюць сваю радзіму, для якіх усё ў наваколлі - адкрытая кніга, не толькі не шкодзіць, але нават трэба пабываць у далёкіх краінах. Як вядома,пры выхаванні чалавека трэба ісці ад блізкага да далёкага. Болей...

Sunday, October 2nd, 2011
9:37 pm
[kamunikat]
Belarusian Review, Volume 23, No. 3 | Камунікат.org
Belarusian Review
Volume 23, No. 3

After twenty years of its independence, Belarus can hardly be characterized as a well-known country in the world. Indeed, many people do know that such a country exists, and many can name certain events, people or sport teams that are associated in their minds with Belarus. Probably the most internationally known Belarusian “brands” are Chornobyl and Lukašenka. The Chornobyl tragedy brings empathy toward the Belarusian people from abroad but after 25 years it is fading from the media headlines. The second Belarusian “brand” is its first and still current president Aliaksandr Lukašenka who has ruled the country for seventeen out of the twenty years of modern Belarusian independence. Lukašenka, who is often being called “Europe’s last dictator”, has brought the country quite dubious fame. Beyond any doubt, he has contributed to the recognisability of Belarus in the world but this recognisability is strongly linked with his apparently authoritarian ruling practices. Hence, Belarus is largely known abroad for its current political situation and thus is labeled as “Europe’s last dictatorship”, “European Burma” (T.G. Ash) or other similar names. Again, such recognisability brings nothing else but empathy toward the nation. Болей...

Saturday, September 24th, 2011
7:05 pm
[nicolaev]
Thursday, September 8th, 2011
8:42 pm
[kamunikat]
Кансьпіратар Беларускі | Камунікат.org
Кансьпіратар Беларускі

Непасрэдным узорам для “Кансьпіратара Беларускага” стаў “Малы кансьпіратар”, які ў часы ваеннага становішча 1980-х дапамагаў польскай апазыцыі разумна змагацца з дыктатурай. Нават некаторыя вытрымкі з “Малога” зьмешчаны ў “Кансьпіратары Беларускім”. Але гэта зусім самастойнае выданьне, бо ўлічвае як сучасныя беларускія рэаліі, так і наступствы тэхнічнага прагрэсу.Ці не галоўная ўвага зьвернутая ў кнізе на наладжваньне інфармацыйнай працы, абароне носьбітаў інфармацыі і сродкаў камунікацыі. Распавядаецца пра выкарыстаньне даступных паспалітаму чалавеку шыфравальных і маскавальных прыстасаваньняў, прынцыпы вырабу, захаваньня і распаўсюду друкаванай прадукцыі, асновы вядзеньня электроннай перапіскі і выкарыстаньня тэлефонаў ва ўмовах татальнага сачэньня і перасьледу. Даюцца парады, як мінімізаваць наступствы канфіскацыі носьбітаў інфармацыі і кампутарнага абсталяваньня.Асобная ўвага надаецца пытаньням бясьпекі ў памяшканьнях нелегальных арганізацыяў. Выкладзеныя падставовыя правілы паводзінаў падчас ператрусаў, допытаў, затрыманьняў і іншых сьледчых дзеяньняў. Даюцца парады, як не зрабіцца ахвярай брудных правакацыяў з боку спэцслужбаў, такіх як падкідваньня зброі, фальшывых грошаў альбо наркотыкаў.Але варта памятаць адную важную параду “Кансьпіратара” – трэба імкунцца максымальна выкарыстоўваць прававыя сродкі абароны. Болей...

[ << Previous 20 ]
About LiveJournal.com